- гранат - 1 шт.
- маліна (замарожаная) – 100 г
- мандарын (без костачак) - 2 шт.
- журавінавы сок – 100 г
- шампанскае, ігрыстае белае віно, ліманад ці імбірны эль (на выбар).
Парэзаць гранат на чвэртачкі над міскай, каб злавіць увесь сок. Дастаць усё ружовае насенне, выкінуць горкія белыя пражылкі. Затым перасыпаць насенне ў блендэр.
Дадаць замарожаную маліну. Ачысціць мандарыны і выдаліць як мага больш белай скарынкі і плёнкі. Дадаць сегменты ў блендэр.
Заліць журавінавым сокам і ўзбіць у аднастайнае пюрэ. Прасеяць праз сіта, каб пазбавіцца ад рэштак костачак і астуджаць 8 гадзін.
Напоўніць куфлі тамблеры фруктовым пюрэ напалову. Затым даліць у куфлі шампанскае ці віно. Акуратна перамяшаць і падаваць.
|