- 2,5 шклянкі яблычнага пюрэ ці соку,
-2,5 шклянкі гарбузовага пюрэ,
-1 шклянка абрыкосавага пюрэ,
-1 шклянка цукру.
Яблыкі спажывецкай сталасці сартуюць, выдаляючы лісце, галінкі, пладаножкі, сапсаваныя часці, старанна мыюць, спалоскваюць, рэжуць на долькі (6-8) і бланшуюць у рондалі пад вечкам у невялікай колькасці вады да размякчэння (на 1 кг 1 шклянка вады) ці пякуць у духоўцы.
Яшчэ гарачымі праціраюць. У масу дадаюць цукар ці цукровы сіроп, гарбузовае і абрыкосавае пюрэ, награваюць да 75-95 °С памешваючы.
Гарачым разліваюць у слоікі, пастэрызуюць пры тэмпературы 95 °С тару ёмістасцю 0,5 л 25 хвілін, 1л - 35 хвілін, 3 л - 45 хвілін.
|