-500 г замарожаных ягад (брусніцы, журавіны) ,
-8 ст. л. цукру,
-дробка карыцы
1. Ягады выкладзіце ў рондаль, заліце халоднай вадой. Калі ягады цалкам размарозяцца, зліце ваду. Прамыйце іх чыстай вадой, ачысціце ад смецця. Разамніце песцікам. Выкладзіце ў марлю і рукамі адцісніце сок у ёмістасць. Прыбярыце ў халадзільнік.
2. Тое, што засталося ў марлі, - жамерыны, заліце 3 л вады, пастаўце на пліту. Дадайце цукар і карыцу. Варыце на сярэднім агні 10 хвілін пасля закіпання, перыядычна памешваючы.
3. Ягадны адвар астудзіце, працадзіце праз сітца. Ўліце ў яго ягадны сок і старанна перамяшайце.
4. Перад падачай на святочны стол пераліце морс у гарлач. Дадайце некалькі кавалачкаў лёду! Так напой будзе яшчэ смачней!
|