- 10 шклянак пюрэ кавуна,
-1 шклянка пюрэ алычы,
-0,75 шклянкі цукру.
Спелыя, сакавітыя з ярка-чырвонай мякаццю кавуны старанна мыюць шчоткай і рэжуць на кавалачкі памерам 50-70 мм.
Здробненыя кавуны прапускаюць праз шнэкавую сокавыціскалку (тыпу мясасечкі).
Атрыманую масу дадаткова здрабняюць міксерам і ў яе дадаюць цукар, пюрэ алычы.
Награваюць да кіпення, кіпяцяць 5-6 хвілін і гарачай разліваюць , у слоікі ці бутэлькі і герметычна зашпунтоўваюць.
|