-200 мл цытрынавага соку
-125 г мёда
-содавая
-500 г кавуна
-зрэз лайма для гарніру
1. Прыгатуйце пюрэ з вычышчанага ад лупіны і семечак кавуна. Проста змесціце кубікі кавуна ў блендэр і змяшайце да атрымання кашыцы.
2. Перамесціце пюрэ ў гарлач. Можаце дадаць сюды цэдру адной цытрыны. А можаце і не дадаваць, усё залежыць ад вашага густу.
3. У асобнай пасудзіне змяшайце сок цытрыны з мёдам. Даліце ў гарлач з кавуновым пюрэ. Добра размяшайце. Пастаўце на некаторы час у халадзільнік.
4. Высокі куфель да паловы напоўніце добра астуджаным кавуновым міксам, даліце содавай. Прапорцыі кавуновага мікса і содавай можаце рэгуляваць на свой густ: жадаеце больш насычаны па густу ліманад - дадавайце больш кавуновага мікса, жадаеце лягчэйшы варыянт напоя - далівайце пабольш содавай. Для аматараў моцнага - можна дадаць трохі гарэлкі ці джыну. Упрыгожце куфель зрэзам лайма.
|