Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Напоі

    КАВУНОВЫ НЕКТАР

    Спелыя, сакавітыя з ярка-чырвонай мякаццю кавуны старанна мыюць шчоткай і рэжуць на кавалачкі памерам 50-70 мм. Здробненыя кавуны прапускаюць праз шнэкавую сокавыціскалку (тыпу мясасечкі).

    Атрыманую масу дадаткова здрабняюць міксерам і ў яе дадаюць цукар і цытрынавую кіслату. Награваюць да кіпення, кіпяцяць 5-6 хвілін і гарачай разліваюць , у слоікі ці бутэлькі і герметычна зашпунтоўваюць.

    Часцей кавуновы сок выкарыстоўваюць для купажавання з іншымі сокамі (алычовым, журавінавым, чырвонапарэчкавым, яблычным). У кавуновы сок можна дадаваць пюрэ.

    Тады ён будзе мець больш кашападобную кансістэнцыю, зручную для дзіцячага харчавання. У гэтым выпадку да 1 л працёртых кавуноў дадаюць 100 г (0,5 шклянкі) пюрэ алычовага, журавінавага, чырвонапарэчкавага ці яблычнага і 60 г цукру-пяску.

    Калі змешваюць з яблычным сокам, то дадаюць яшчэ цытрынавую кіслату (на кончыку нажа). Калі яго рыхтуюць у якасці напоя, то замест пюрэ дадаюць неасветленыя сокі, атрыманыя метадам прасавання.

    Атрыманую сумесь даводзяць да кіпення, вытрымліваюць 5-7 хвілін, разліваюць у слоікі ці бутэлькі і герметычна зачыняюць вечкамі ці коркамі.

    Без пастэрызацыі атрыманы сок можна захоўваць у халадзільніку не больш за 2 сут. На 10 л соку расходуюць 17 кг кавуноў, 600 г цукру, 20 г цытрынавай кіслаты.

    Катэгорыя: Напоі | Дабавіў: wawkalaki (12.08.2014)
    Праглядаў: 328 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar