-кефір - 500 г
-сліўкі - 100 г
-сок маркоўны - 100 г
-шпінат - 100 г
-цукар - 30 г
Шпінат вымыць і заліць крутым кіпенем. Пасля астывання выняць з вады і працерці скрозь дробнае сіта. Масу ўзбіць міксерам, дадаць у яе цукар і кефір, выліць у празрыстыя шклянкі, напоўніўшы іх да паловы. Затым асобна ўзбіць у міксеры сліўкі, змяшаныя з маркоўным сокам, і даліць імі да верха шклянкі з "зялёным" кефірам такім чынам, каб пласты кефіру і слівак не змешваліся (атрымліваецца пластавы кактэйль).
|