-4 шклянкі вады,
-3 грушы,
-3/4 шклянкі цукру,
-3 ст. лыжкі бульбянога крухмалу,
-молатая карыца ці гваздзіка,
-цытрынавая кіслата па жаданні.
Грушы вымыць, ачысціць ад скуркі, апырскаць растворам цытрынавай кіслаты. Скурку заліць вадой (3 шклянкі), праварыць. У адвар дадаць цукар, спецыі і грушы, нарэзаныя долькамі.
Пракіпяціць, не дапускаючы разварвання груш. Калі напой атрымаўся недастаткова кіслым, можна дадаць любы кіслы сок ці цытрынавую кіслату.
Сіроп загусціць крухмалам, разведзеным 1 шклянкай халоднай вады, давесці да кіпення.
Зняць з агню, разліць у парцыённы посуд, пасыпаць цукрам. Астыўшы кісель падаваць з малаком ці ванільным соусам.
|