-малако – 950 г
-цукар – 80 г
-крухмал кукурузны (маісавы ) - 80 г
-ваніль - 3 г
-сіроп - 100 г
-ці павідла - 100 г
-ці джэм - 100 г
-ці варэнне - 100 г
У кіпячым малацэ раствараем цукар, уліваем, папярэдне разведзены халодным малаком, маісавы крухмал і, бесперапынна памешваючы, варым пры слабым кіпенні 8-10 хвілін.
У канцы варкі дадаем ванілін. Гарачы кісель разліваем у падрыхтаваныя формачкі (змочаныя вадой і пасыпаныя цукрам) і астуджаем.
Падаём, выняўшы з формачкі, з пладова-ягадным сіропам ці з павідлам, джэмам, варэннем.
|