-гарбуз - 100 г
-вада – 100 г
-малако – 100 г
-цукар - 20 г
-крухмал бульбяны - 15 г
-арэх грэцкі - па густу
Вычышчаны запечаны гарбуз працерці скрозь сіта. Масу заліць кіпячым малаком і ўліць разведзены ў невялікай колькасці вады крухмал.
Усё давесці да кіпення і дадаць здробненыя арэхі ці некалькі кропель араматызаванай эсэнцыі.
Гушчыня кісяля па густу. Выліць кісель на талерку, пасыпаць цукрам і даць застыць.
Падаць з асобна прыгатаваным салодкім журавінавым ці парэчкавым соусам. Можна выкарыстоўваць сіроп ад кісла-салодкага варэння.
|