-4 шклянкі вады,
-320 г абрыкосаў,
-1,5 шклянкі цукру,
-3-4 ст. лыжкі бульбянога крухмалу.
Абрыкосы добра прамыць у цёплай вадзе, затым кожны плод надрэзаць узбоч і выдаліць з яго костачку.
Костачкі пакласці ў посуд, заліць гарачай вадой (3 шклянкі) і кіпяціць 5 мін. Атрыманы адвар працадзіць, заліць ім падрыхтаваныя абрыкосы і варыць іх да гатовасці.
Звараныя абрыкосы разам з адварам працерці праз сіта, дадаць цукар і нагрэць да кіпення.
Злучыць сіроп з крухмалам, разведзеным у 1 шклянцы халоднай вады, давесці да кіпення. Разліць у парцыённы посуд, пасыпаць цукрам і астудзіць.
|