-4-5 шклянак вады,
-200-250 г вінаграда,
-4-5 лыжак цукру,
-4 г. лыжкі бульбянага крухмалу.
Вінаград перабраць, прамыць, вызваліць ад костачак, патаўчы ці прапусціць праз электрасокавыжымалку. Сок астудзіць.
Адціскі заліць гарачай вадой і варыць з моманту закіпання 10-15 мін. Адвар працадзіць (частку адвара пакінуць для развядзення крухмалу), дадаць у яго цукар, давесці да кіпення, уліць разведзены крухмал і зноў давесці да кіпення.
Зняць з агню, уліць вінаградны адціснуты сок, добра размяшаць, разліць у парцыённы посуд, пасыпаць цукрам і астудзіць.
|