-4-5 шклянак вады,
-150 г вішні,
-3/4 шклянкі цукру,
-4 ст. лыжкі бульбянага крухмалу,
-1 г цытрынавай кіслаты.
Ягады прамыць, костачкі выдаліць. Костачкі заліць 3 шклянкамі гарачай вады, кіпяціць некалькі мінут і працадзіць.
Мякаць перасыпаць цукрам (палова нормы) і пакінуць на холадзе на 1 гадзіну. Сок, які ўтварыўся, зліць.
Ягады пакласці ў адвар ад костачак, кіпяціць 10-15 мін, працерці і злучыць з адварам.
Дадаць пакінуты цукар, давесці да кіпення, уліць крухмал, разведзены 1 шклянкай халоднай вады.
Дадаць раствораную кіслату. Зняць з агню, злучыць з раней прыгатаваным вішнёвым сокам, разліць у парцыённы посуд, пасыпаўшы цукрам. Астудзіць.
|