-4-5 шклянак вады,
-75-100 г ягад чарнаплоднай рабіны,
-4-5 ст. лыжак цукру,
-4 г. лыжкі бульбянага крухмалу.
Чарнаплодную рабіну прамыць, патаўчы ў ступцы, дадаць некалькі сталовых лыжак гарачай вады, размяшаць, даць пастаяць некалькі мінут, затым сок адціснуць і астудзіць.
Адціскі заліць гарачай вадой, пагатаваць з моманту закіпання 8-10 мін, затым адвар працадзіць, частку пакінуць для развядзення крухмалу.
У астатні адвар дадаць цукар, давесці да кіпення, уліць разведзены крухмал, ізноў давесці да кіпення і зняць з агню.
Уліць у кісель сок рабіны, размяшаць, разліць у шклянкі, пасыпаць цукрам і астудзіць.
|