-1,5 кг кавуна,
-4-5 ст. лыжкі цукру,
-4-5 г. лыжак бульбянога крухмалу,
-трохі цытрынавай кіслаты.
Кавун ачысціць ад лупіны, мякаць вызваліць ад костачак, адціснуць з яе сок з дапамогай электрасокавыжымалкі. Ад атрыманай вадкай масы адцадзіць частку кавуновага соку і астудзіць.
Астатнюю частку з мякаццю давесці да кіпення, працадзіць, у адвар усыпаць цукар, дадаць цытрынавую кіслату, давесці да кіпення і, памешваючы, уліць разведзены ў загадзя адціснутым кавуновым соку крухмал.
Ізноў да вясці да кіпення, зняць з агню, уліць у кісель астуджаны сок, перамяшаць, разліць у парцыённы посуд, пасыпаць цукрам і астудзіць.
|