- 1 кг свежай спелай садавіны,
- 1 шклянка цукру,
- 1 л фруктовага ці ягаднага соку,
- 1 цытрына,
- 1 л газаванай вады.
Мяккія яблыкі, грушы, слівы ці іншую садавіну прамыць, нарэзаць лустачкамі, выдаляючы пры гэтым асяродак, скласці ў крушонніцу, апырскаць цытрынавым сокам і пасыпаць цукрам, даць пастаяць у прахалодным месцы 1-2 гадзіны. Дадаць сок і газаваную ваду.
|