- 1 кавун,
- 200 мл вішнёвага сіропу,
- 1/2 л апельсінавага соку,
- 1-2 бутэлькі содавай ці мінеральнай вады.
Вымыць кавун сярэдніх памераў, зрэзаць вечка (прыкладна 1/3). З большай часткі кавуна выдаліць мякаць. Ачысціць яе ад костачак і нарэзаць дробнымі кубікамі. У кавун пакласці кавалачкі лёду, ўліць вішнёвы сіроп і апельсінавы сок. Туды ж пакласці частку кубікаў з мякаці кавуна, накрыць вечкам і паставіць у халадзільнік. Праз 1-2 гадзіны дадаць содавую ці мінеральную ваду. Добра перамяшаць, накрыць вечкам і падаць да стала. Невялікія порцыі кавуновага крушона можна прыгатаваць у куфлі: мякаць кавуна нарэзаць кавалачкамі, раскласці ў куфлі для кактэйлю, заліць мёдам, пасыпаць сечанымі арэхамі і вытрымаць у халадзільніку. Пры падачы напоўніць куфлі добра астуджанай мінеральнай ці газаванай вадой.
|