-2 цытрыны
-20 лісцяў парэчкі
-20 лісцяў мяты
-цукар ці мёд па густу
-3 літра вады
Цытрыны вымыйце, і зрэжце тонкую цэдру. Белую мякаць з паверхні зрэжце і выкіньце, пакінуўшы сам плод і цэдру. Пастаўце ваду на агонь, нарэжце ў яе мякаць цытрын і цэдру. Дачакайцеся, пакуль вада закіпіць. Як толькі вада закіпела, дадайце ў яе лісце парэчкі і мяты і зніміце з агню. Падсаладзіце ліманад па густу мёдам ці цукрам. Для густу можаце дадаць перад кіпеннем, для таго, каб зрабіць напой больш афрадызіячным, карыцу, гваздзічку, аніс ці імбір. Як толькі ліманад астыне, можаце адразу ж яго пераліць у гарлач
|