- 1 шклянка малака
-1 ½ - 2 гарбатныя лыжкі цукровага пяску.
У гарачае ці халоднае малако дадаюць цукар і старанна змешваюць. Цукар пажадана ўносіць да пастэрызацыі ці кіпячэння малака.
Малако з цукрам падаюць да шматлікіх салодкіх страў. У гэтым выпадку, акрамя цукру, дадаюць цытрынавую цэдру і вытрымліваюць некаторы час, каб малако набыло водар.
Затым цэдру вымаюць, а малако працэджваюць.
|