-малако - 2 шклянкі
-вада - 2 шклянкі
-шматкі аўсяныя - 2 ст. лыжкі
-мёд - 3 ст. лыжкі
-кветкі дзьмухаўца - 2 ст. лыжкі
Прыгатаваць адвар з кветак дзьмухаўца. У аўсяныя шматкі дадаць малако, давесці сумесь да кіпення.
Зняць посуд з агню і пакінуць для настойвання на 10-12 хвілін. Шматкі з малаком працерці праз сіта.
У адвар з кветак дзьмухаўца дадаць аўсянае пюрэ, мёд. Падаваць напой у астуджаным выглядзе.
|