-30 г бледнага міндаля
-480 мл малака
-1 мл насення кардамону ці 2,5 см кавалачак ванільнага струка
-3 сталовыя лыжкі (45 мл) мёда
1.Пакласці арэхі ў міксер і пераціраць, пакуль усе арэхі нарэшце не ператруцца. Дадаць 160 мл малака і ўзбіваць да аднастайнасці. Выліць малако ў рондаль з тоўстым дном і ўзбіць пакінутае малако.
2.Паставіць рондаль на агонь, увесь час памешваючы давесці да кіпення. Зняць з агню, даць пене асесці, дадаць насенне кардамону ці ванільныя струкі.
Паставіць рондаль на сярэдні агонь і зноў давесці да кіпення. Зняць з агню і дадаць мёд.
3.Ізноў паставіць рондаль на агонь, давесці да кіпення і прапусціць праз фільтр у чысты рондаль.
Пераліць у ранейшы рондаль і зноў пераліваць з аднаго рондаля у другі прынамсі хвіліну ці да пеністага стану. Разліць цёплым у кружкі і адразу ж падаваць.
|