На 1,5 л напоя:
-1 цытрына,
-1 л халоднага малака,
-0,5-1 шклянка цукру,
-300 г кансерваванай садавіны асарці (персікі, абрыкосы, вішні, грушы і г.д.).
Кансерваваную садавіну асарці пакласці ў крушонніцу і засыпаць цукровым пяском. З цытрыны зняць цэдру і нацерці яе на тарцы, а з цытрыны выціснуць сок. Усё гэта дадаць у крушонніцу і пакінуць на 1 гадзіну. Перад падачай на стол ўліць халоднае малако. Падаваць напой моцна астуджаным.
|