-літр малака,
-пяць сталовых лыжак цукру,
-шклянка вады,
-сталовая лыжка крухмалу,
-цэдра з чвэрці апельсіна (вельмі тонка зрэзаная скурка).
Малако, ваду і цукар даводзім разам да кіпення. Крухмал разводзім у палове шклянкі халоднай вады і ўліваем у закіпеўшую сумесь.
Ізноў даводзім да кіпення і дадаем вельмі дробна нарэзаную цэдру апельсіна.
Астудзім кісель, наліваем у шклянкі і ўпрыгожым галінкай мяты.
|