-малако – 4 шклянкі
-цукар - 0.5 шклянкі
-крухмал кукурузны - 2 ст. лыжкі
-эсэнцыя міндальная - па густу
-ці цэдра цытрыны - па густу
-ці цэдра апельсінавая - па густу
У рондаль ўліць 3 шклянкі малака, закіпяціць і дадаць цукар. Кукурузны ці бульбяны крухмал развесці ў шклянцы халоднага малака ці кіпячонай вады, ўліць у кіпячае малако і, увесь час памешваючы, кіпяціць кісель на працягу 5 хвілін на слабым агні.
Для водару ў кісель, пакуль ён гарачы, можна дадаць ванілін, 4 - 5 капель міндальнай эсэнцыі ці знятую таркай цэдру з цытрыны ці апельсіна і добра перамяшаць.
Разліць гарачы кісель у кубкі і астудзіць. Перад падачай да стала кісель можна выкласці з кубкаў на невялікія талеркі. Кісель з соевага ці соладавага малака падрыхтоўваецца такім жа спосабам.
Кісель можна прыгатаваць з сухога малака. У гэтым выпадку шклянку сухога малака развесці 2 шклянкамі халоднай вады і пакінуць на 30 хвілін для набракання.
Пасля гэтага дадаць яшчэ 2 шклянкі вады, размяшаць і давесці да кіпення. У кіпячае малако пакласці цукар, пасля чаго ўліць крухмал, разведзены ў шклянцы вады, і зноў давесці да кіпення.
|