-малако - 750 мл
-морква – 500 г
-вада - 200-300 мл
-крухмал - 3 ст. лыжкі
-цукар - 2 ст. лыжкі
-пудра цукровая - 1 ст. лыжка
-ваніль - па густу
Вычышчаную моркву нацерці на дробнай тарцы, пакласці ў рондаль, заліць вадой і тушыць да гатовасці.
Затым дадаць цукар, ванілін і разведзены ў халодным малацэ крухмал. Давесці кісель да кіпення, зняць з агню, разліць у парцыённы посуд і пасыпаць цукровай пудрай.
Падаваць да стала ў халодным выглядзе, асобна можна падаць ягадны соус.
|