-морква - 500 г
-малако – 750 г
-цукар - колькі сыдзе
-ванілін - 1 дробка
-крухмал - 3 ст. лыжкі
Вычышчаную моркву нацерці габлюшкай, пакласці ў рондаль і тушыць у невялікай колькасці вады да гатовасці, затым дадаць цукар, ванілін, разведзены ў халодным малацэ крухмал.
Праварыць, выліць у дробны посуд, пасыпаць цукрам. Астыўшы кісель падаваць з ягадным соусам.
|