(Балгарская кухня)
Перабраць і прамыць 1 кг спелых ягад трускаўкі. Падсушыць на сурвэтцы, затым працерці праз сіта.
У атрыманы сок дадаць 1,5 шклянкі малака, 1,5 шклянкі цукровай пудры, 2 парашка ваніліну і дробна нацёртай цытрынавай цэдры.
Размяшаць сумесь і разліць у шклянкі, не напаўняючы іх да краёў.
У кожную шклянку дадаць па 1 гарбатнай лыжцы ўзбітых слівак і па 1 цэлай ягадцы трускаўкі, пасыпанай цукровай пудрай.
|