(Балгарская кухня)
Гэты напой падрыхтоўваюць непасрэдна перад падачай, бо пры працяглым стаянні малако згортваецца.
Закіпяціць 1 л малака з 1,5 шклянкамі цукру і астудзіць. Прамыць 250 г чарніцы, расцерці і працерці праз марлю ці частае сіта.
Працэджаны сок дадаць па лыжцы ў малако пры бесперапынным размешванні.
|