-500 мл маслёнкі
-100 мл яблычнага сіропу
-2 кіслых яблыка
-цытрынавы сок
-3 ст. л. цукру
-трохі молатай карыцы
-100 мл шампанскага
Маслёнку старанна змяшаць у міксеры з яблычным сіропам. Яблыкі разрэзаць папярок, адрэзаць дзве лустачкі і пакласці іх у цытрынавы сок. Палоўкі яблыкаў ачысціць ад семечак і нарэзаць кубікамі. Цукар у маленькай патэльні паставіць на агонь. У палены цукар усыпаць кубікі яблыкаў і змяшаць. Выняць яблыкі і пасыпаць молатай карыцай. Раскласці яблыкі па куфлях і заліць сумессю маслёнкі з яблычным сіропам. Дадаць шампанскае.
|