-3 л вады,
-1 кг брусніцы,
-1 кг буракоў,
-1 шклянка цукру ці мёда.
З вымытай перабранай брусніцы адціснуць сок і прыбраць яго ў цёмнае прахалоднае месца. Жамерыны закіпяціць у 1 л вады, адвар працадзіць, жамерыны адціснуць. Бурак ачысціць, нацерці, сварыць у пакінутай вадзе, затым адціснуць сок. Змяшаць бурачны сок з сокам брусніцы, усыпаць цукар, давесці да кіпення, астудзіць. Падаваць напой халодным.
|