-парэчка чырвоная ці белая, ці чорная - 1 шклянка
-цукар - 0.5 шклянка
-вада - 1 л
Ягады парэчкі прамыць, адціснуць сок, зліць яго ў шкляны посуд, накрыць вечкам і паставіць у прахалоднае месца. Выцісканні заліць гарачай вадой, давесці да кіпення, праварыць 10-12 хвілін, а затым працадзіць. Атрыманы адвар змяшаць з астуджаным сокам, дадаць цукар і добра перамяшаць.
|