- бурак – 200 г
- вада - 1 л.
- цукар – 100 г
- цытрына - 1 шт
Бурак памыць, пачысціць і нацерці на дробнай тарцы. Са здробненага бурака адціснуць сок. Выцісканьні заліць гарачай вадой і праварыць 15-20 хвілін. У канцы варкі дадаць цукар, цытрынавы сок і адціснуты сок бурака. Давесці да кіпення, але не кіпяціць, працадзіць. Падаваць астуджаным з харчовым лёдам.
|