-ягады бузіны чорнай
- вада
- цукар.
Дадзены напой ужываюць як лячэбнае пітво; яму прыпісваюць эфектыўнае ўздзеянне супраць рэўматызму і ішыясу. У ім утрымоўваюцца рэчывы, стымулюючыя дзейнасць залоз унутранай сакрэцыі і стрававальнага тракта. Плады чорнай бузіны збіраюць толькі тады, калі яны цалкам паспелі, і адразу ж перапрацоўваюць, старанна мыюць у праточнай вадзе і ўручную выдаляюць пладаножкі (пры зборы ягад карыстаюцца гумовымі пальчаткамі), затым ягады здрабняюць. Здробненыя плады пакідаюць на некаторы час, каб у іх адлучыўся сок, а затым прасуюць ці атрымліваюць сок спосабам выпарвання. Далей рыхтуюць як звычайны морс.
|