-500 г чырвонай парэчкі
-2 л кіпячонай вады
-200 г цукру
Ягады кладзём у міску і трохі размінаем лыжкай. Перакладвам у сіта і праціраем. Сок і пюрэ адстаўляем у бок (лепш у халадзільнік). Жамерыны кладзём у рондальчык, дадаем 200 мл вады. Ставім на агонь, даводзім да кіпення і кіпяцім 5 хвілін. Накрываем вечкам і даём настаяцца 20-25 хвілін. Затым працэджваем і змешваем з сокам. Дадаем цукар і размешваем да растварэння. Ўліваем астатнюю ваду, астуджаем ў халадзільніку. Спажыць на працягу сутак.
|