Морс рыхтуецца з чырвонай парэчкі, маліны, трускаўкі, ажыны, касцяніцы і іншых ягад. Перабраныя і чыста вымытыя ягады скласці ў рондаль і заліць вадой. Рондаль паставіць на моцны агонь і кіпяціць датуль, пакуль ягады не зварацца. Затым усё працадзіць праз палатняную сурвэтку ў асобны посуд. Пакінутую мякаць адціснуць праз сурвэтку. Атрыманы сок можна па густу развесці кіпячонай вадой і падсаладзіць цукрам, потым пераліць у гарлач ці слоікі і астудзіць
|