-чарнаплодная рабіна - 2 шклянкі
- вада - 1 л.
- цукар - 1/2 шклянкі
- чырвоная рабіна - 1 шклянка
- цэдра - 1 цытрыны.
Чарнаплодную рабіну праціраюць і адціскаюць сок, які ставяць у прахалоднае месца. Выцісканні чарнаплодкі заліваюць вадой, дадаюць паўшклянкі цукровага пяску, шклянку працёртай лясной рабіны і цэдру ад 1 цытрыны. Кіпяцяць на слабым агні 5-7 хвілін, працэджваюць і астуджаюць. Затым сок змешваюць з адварам.
|