Напоі сыроватачныя вырабляюцца на аснове малочнай сыроваткі. Малочная сыроватка атрымліваецца падчас вырабу тварагу і сыра.
У малочную сыроватку пераходзяць самыя карысныя кампаненты малака. Малочная сыроватка ўтрымоўвае:
-лактозу
- малочны цукар;
-сыроватачныя бялкі, у склад якіх уваходзяць незаменныя амінакіслоты;
-невялікую колькасць малочнага тлушчу;
-вітаміны А, С, Е, нікацінавую кіслату, халін, біятын, поўны набор вітамінаў групы В;
-мікраэлементы - кальцый, магній;
-прабіятычныя культуры.
Карысныя ўласцівасці малочнай сыроваткі:
-малочная сыроватка нармалізуе працу стрававальнай сістэмы;
-напоі на аснове малочнай сыроваткі аказваюць заспакаяльнае ўздзеянне на нервовую сістэму;
-малочная сыроватка - выдатны сродак ад авітамінозу;
-малочная сыроватка выкарыстоўваецца для лячэння атлусцення.
Малочная сыроватка рэкамендуецца дзецям і людзям пажылога ўзросту, выкарыстоўваецца ў дзіцячым і дыетычным харчаванні.
Напоі на аснове малочнай сыроваткі не толькі смачныя, але і аказваюць дадатны ўплыў на стан здароў’я чалавека.
|