-1 бурак,
-2-3 яблыка,
-палова гарбатнай лыжкі нацёртага хрэна,
-1,5 л вады.
Вычышчаны бурак нацерці на буйнай тарцы, яблыкі нарэзаць тонкімі лустачкамі. Корань хрэна нацерці на тарцы (можна выкарыстоўваць і гатовы соус-хрэн).
Яблыкі і гародніну пакласці у эмаляваны посуд, заліць кіпячонай вадой пакаёвай тэмпературы і паставіць у прахалоднае месца на 1 суткі, а затым на 1-2 суткі ў халадзільнік.
Перад ужываннем напой працадзіць. У якасці смакавых дадаткаў можна выкарыстоўваць соль, цукар, цытрыну і араматычныя расліны (мята, меліса цытрынавая і інш.).
|