-гароднінны адвар - 1 шклянка
-сыроватка - 4 шклянкі
-расол - 1 шклянка
-смятана - 1 шклянка.
Шклянку моцнага адвару, прыгатаванага з кілаграма рознай гародніны, астудзіць, размяшаць з чатырма шклянкамі сыроваткі, змяшанай са шклянкай расола, шклянкай смятаны. Заправіць па густу соллю, цукрам. Астуджаны напой падаваць у шклянках. Напой можна рыхтаваць і ў меншай колькасці, адпаведна падзяліўшы колькасць прадуктаў напалову.
|