-малако- 1,2 л
-дрожджы (сухія) - 4 г
-цукар- 13 г
У малако пакласці сухія дрожджы і цукар. Разліць у бутэлькі, закаркаваць як шампанскае.
Можна больш спрошчаным шляхам: наліць малако ў пластыкавую бутэльку з-пад соку і туды дадаць дрожджы і цукар, узбоўтаць змесціва.
Паставіць у халадзільнік на адзін, два ці тры дні. Праз суткі, напой у пластмасавых бутэльках будзе гатовы.
Браць малако трэба кароткага тэрміна захоўвання, каб малако пасля закісання не згарнулася і кансістэнцыя засталася аднастайная малочная.
Варта ўлічыць, што напой моцна пеніцца, таму адкрываць варта вельмі асцярожна. На гэтым напоі можна гатаваць халаднік .
|