-сыроватка - 3 шклянкі
-морква - 2-3 шт
-парэчка (можна свежазамарожанай) -200 г
-цукар - 3-4 г. лыжкі
Маркоўны сок і сок з парэчкі лепш за ўсё адціснуць з дапамогай сокавыціскалкі. Вычышчаную і нарэзаную моркву трэба прапусціць, перамяжоўваючы з парэчкай, а затым змыць рэшткі соку, уліўшы ў адтуліну сокавыціскалкі шклянку кіпячонай вады. Выцякшую ваду злучыць з сокам. Пры адсутнасці сокавыціскалкі моркву вымыць, ачысціць, нацерці на дробнай тарцы, заліць шклянкай кіпеню і, пачакаўшы некалькі хвілін, адціснуць сок, змясціўшы цёртую моркву ў марлевы мяшочак. Парэчку ачысціць, вымыць, раздушыць драўляным песцікам і працерці праз сіта, змыць рэшткі соку шклянкай кіпячонай вады. Злучыўшы сыроватку з маркоўным сокам і сокам з парэчкі, размяшаць з цукрам, астудзіць.
|