- цытрыны - 10 шт.,
-цукар - 600 г,
-вада.
Кавалачкамі цукру сцерці лупіну з цытрын, пакласці цукар ў міску і на яго выціснуць сок з цытрын, пакінуць, пакуль цукар не растане, мешаючы яго як мага часцей. Калі цукар растане і ператворыцца ў сіроп, працадзіць, разліць па бутэльках і захоўваць закаркаванымі. Пры ўжыванні на шклянку вады неабходна браць 3 гарбатныя лыжкі сіропу.
|