Слівы мыюць, вымаюць костачкі, бланшуюць пад вечкам пры тэмпературы 80-85 °С да размякчэння (на 1 кг сліў 1 шклянка вады), праціраюць праз сіта, дадаюць 23-25%-вы цукровы сіроп у суадносінах 6 : 4, разліваюць у слоікі і пастэрызуюць пры тэмпературы 90 °С слоікі ёмістасцю 0,5 л 25 хвілін, 1л - 35 хвілін, 3 л - 45 хвілін.
На 10 л соку расходуюць 8-9 кг сліў і 3 л сіропу (для сіропу 0,8-0,9 кг цукру і 2,1-2,2 л вады).
|