-гарбуз – 600 г
-карыца молатая - 1/2 г.л.
-цытрыны (буйныя) - 3 шт.
-грэйпфрут - 1 шт.
-мёд вадкі - па густу.
Гарбуз разрэжце напалову, выдаліце насенне, мякаць ачысціце ад скуркі і нарэжце кавалачкамі. Варыце гарбуз на пару ці ў вадзе 10-15 мінуць, затым ваду зліце, гарбуз астудзіце.
Гарбуз здрабніце ў чары блендэра, ўсыпце молатую карыцу. З цытрын і грэйпфрута адцісніце сок, паліце ім гарбузовае пюрэ. Пры жаданні можна дадаць мёд па густу.
Сумесь яшчэ раз ўзбіце блендэрам да утварэння пышнай аднастайнай масы. У нізкія шклянкі пакладзіце кубікі лёду, заліце іх прыгатаваным смузі і адразу падавайце.
|