Таматавы сок лепш за ўсё рыхтаваць адначасова з таматавым пюрэ. Спелыя таматы старанна мыюць, рэжуць ці размінаюць, разварваюць у рондалі да поўнага размякчэння.
Гарачую масу праціраюць праз сіта ці іншае прыстасаванне. Калі будзе працёрта прыкладна палова масы, праціранне прыпыняюць, сабраны вадкі сок з невялікай колькасцю мякаці пакідаюць для кансервавання, а ўсё, што засталося на сіце, праціраюць у іншы посуд.
Атрыманую глейкую масу з вялікай колькасцю мякаці ўварваюць да атрымання пюрэ. Сок награваюць да кіпення і гарачым разліваюць у слоікі ці бутэлькі.
Стэрылізуюць у кіпячай вадзе слоікі ёмістасцю 0,5 л 30 хвілін, 1л - 40 хвілін, Зл - 60 хвілін.
|