-малако - па густу
Ўзяць цэльнае малако, наліць у гліняны чыгун і адкрытым паставіць у пратопленую печ на цэлы дзень ці на ноч.
Малако ў печцы павольна кіпяціцца (падчас кіпячэння ўтворыцца скарыначка-плеўка), стамляецца і набывае жоўта-чырвоны колер.
Топленае малако п'юць цёплым, халодным, падаюць да розных каш. Калі няма печы, малако можна тапіць на пліце.
Для гэтага ў рондаль наліць цэльнае малако, хутка закіпяціць, зачыніць вечкам і паставіць на вельмі павольны агонь. Тапіць трэба 10-12 гадзін.
|