-марожанае фруктова-ягаднае - 50 г
-ванільны сіроп - 50 г
-напой з салодкага міндаля -10 г
-вішнёвы сок - 40 г
У 200-грамовую шклянку пакласці марозіва, потым астатнія складовыя часткі паводле рэцэпту. Гэтыя напоі заўсёды падаюцца халоднымі, але лёд у іх не дадаюць. Таму ўсе кампаненты павінны быць папярэдне астуджаны. Марозіва ў іх не змешваюць з іншымі кампанентамі. Падаюць айс-крымы з саломінкай і лыжачкай. Упрыгожыць вішнямі без костачак.
|