- вішня - 1 шклянка
- маліна - 1 шклянка
- сок - 1 цытрыны
- вада - 1 л.
Ягады вішні прамываюць і выдаляюць з іх костачкі, змешваюць іх з ягадамі маліны, засыпаюць цукрам, змешваюць, зачыняюць вечкам і пакідаюць стаяць у прахалодным месцы (у халадзільніку) на працягу сутак. Затым з ягад адціскаюць сок, а ў пакінутыя жамерыны наліваюць ваду і даводзяць да кіпення. Адвар працэджваюць, астуджаюць і злучаюць з адціснутым сокам і сокам ад цытрыны. Усё змешваюць і п'юць халодным.
|