-вада - 1 л
- журавіны -1 шклянка
- цукар - 1/2 шклянкі
- ванільны цукар - 1 ст.л.
- чырвоная рабіна - 1 шклянка.
Журавіны расціраюць драўляным песцікам і працэджваюць. У сок ўсыпаюць цукровы пясок і лыжку ванільнага цукру і ўсё добранька праціраюць, посуд зачыняюць вечкам і ставяць у халоднае месца. Выцісканні журавін заліваюць 1 л вады, дадаюць 1 шклянку расцёртых ягад лясной рабіны і кіпяцяць на слабым агні 5-7 хвілін. Затым адвар працэджваюць і астуджаюць. Пасля гэтага ў астуджаны адвар ўліваюць журавінавы сок з цукрам, усё добранька размешваюць.
|