-1 ст. журавіны,
-3/4 ст. цукровага пяску,
-2 ст. л. бульбянога крухмалу,
-5 ст. вады.
Перабярыце ягады, прамыйце пад бруёй халоднай вады, а затым разамніце лыжкай. Падрыхтаваныя ягады перасыпце цукрам (паловай нормы) і пакіньце ў халодным месцы на 1,5-2 гадзіны, увесь час памешваючы.
Сок-сіроп, які ўтварыўся зліце, працадзіце і пастаўце ў халадзільнік. Жамерыны заліце гарачай вадой і пракіпяціце на працягу 5 мін., пасля чаго працадзіце.
У працэджаны адвар выкладзіце пакінуты цукар, закіпеціце, а затым уліце разведзены астуджаным журавінавым адварам крухмал, журавінавы сіроп і, бесперапынна памешваючы, давядзіце да кіпення.
|